BE RU EN

У кватэры маці Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі праходзіць ператрус

  • 4.06.2020, 21:51

3 чэрвеня і 4-га ператрусы праходзілі на лецішчы і ў офісе Ціханоўскага.

Ператрус праходзіць у кватэры 69-гадовай маці Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі. Пра гэта tut.by стала вядома ад Сафіі Ціханоўскай.

Са слоў Сафіі Яфрэмаўны, дадому, у двухпакаёвую кватэру ў Гомелі, яе прывезлі пасля СК. Да таго, нагадаем, жанчына дзень правяла на лецішчы, дзе таксама ішоў ператрус.

- Чалавек 10 у мяне ў кватэры цяпер, - распавяла жанчына

Нагадаем, 3 чэрвеня і 4-га на лецішчы і ў офісе Ціханоўскага ў Гомелі прайшлі ператрусы.

Сам Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску.

Апошнія навіны