BE RU EN

Сенатары ЗША падрыхтавалі санкцыі супраць «Паўночнага патоку-2»

  • 4.06.2020, 20:01

Дакумент падрыхтаваны сенатарамі ад абедзвюх партый.

У Сенаце ЗША падрыхтаваны законапраект пра новыя санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода «Паўночная плынь-2».

Дакумент падрыхтаваны сенатарамі ад абедзвюх партый - рэспубліканцам Тэдам Крузам і дэмакратам Джын Шахін. Яны былі і суаўтарамі папраўкі да закона аб вайсковых выдатках ЗША, прынятым у снежні мінулага года, згодна з якой пад санкцыі павінны патрапіць кампаніі, якія займаюцца кладкай труб для газаправода па дне Балтыйскага мора. Праз пагрозы санкцый работы па ўзвядзенню «Паўночнай плыні-2» былі спыненыя, паведамляе svoboda.org.

Новы законапраект прадугледжвае ўвядзенне санкцый не толькі супраць кампаній, якія непасрэдна займаюцца кладкай труб, але і супраць тых, хто аказвае ім юрыдычную дапамогу ці страхавыя паслугі. Reuters прыводзіць словы Круза аб тым, што законапраект прадугледжвае, што кампаніі «звязаныя з суднамі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода, неадкладна сутыкнуцца з разбуральнымі санкцыямі».

Былы амбасадар ЗША ў Нямеччыне Рычард Грэнел раней заяўляў, што Злучаныя Штаты маюць намер увесці новыя санкцыі супраць кампаній і асоб, звязаных з будаўніцтвам газаправода «Паўночная плынь-2», прычым, з яго слоў, адабрэнне законапраекта аб санкцыях можа прайсці ў паскораным парадку.

Пасля адмовы ад дабудоўкі газаправода кампаніі Allseas да кладкі труб ля ўзбярэжжа Даніі і Нямеччына можа быць прыцягнутае судна «Акадэмік Чэрскі». Нядаўна яно змяніла ўладальніка і цяпер фармальна не належыць структурам «Газпрама». «Акадэмік Чэрскі» знаходзіцца ў нямецкім порце Мукран. Менавіта ў порце Мукран цяпер знаходзяцца трубы, якія павінны быць выкладзеныя для завяршэння праекта. Кладка труб, аднак, пакуль не адноўленая.

Апошнія навіны