BE RU EN

Дзмітрый Савіч: Цяпер наша чарга падтрымаць Сяргея Ціханоўскага

  • 4.06.2020, 19:22

Неабходна выкарыстоўваць любую магчымасць, каб дамагчыся вызвалення лідараў пратэстаў.

Актывіст грамадзянскай «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Савіч выказаў меркаванне пра тое, што прысутнасць на пікеце 5 чэрвеня ў Менску каля ГУМа, які адбудзецца а 18.00 дапаможа яшчэ больш згуртавацца беларусам у гэты няпросты час:

- Заўтра а 18.00 каля ГУМа ў Менску адбудзецца пікет з патрабаваннем вызвалення Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых палітыкаў і актывістаў. Там трэба быць!

Сяргей Ціханоўскі і яго каманда прынялі на сябе асноўны ўдар звар'яцелага і спалоханага дыктатара. Усе яны цяпер пад следствам па абсалютна надуманых і сфабрыкаваных абвінавачваннях. Але Сяргей даў беларусам час і магчымасць зразумець палітычны момант, згуртавацца і не выпусціць шанец стаць свабоднай краінай з абіраным парламентам, прэзідэнтам, органамі мясцовага самакіравання і свабодай мітынгаў і сходаў. Цяпер наша чарга падтрымаць яго. Мы ўсе павінны выкарыстоўваць любую магчымасць выходзіць і патрабаваць яго неадкладнага вызвалення!

Апошнія навіны