BE RU EN

Міхаіл Бандарэнка: Кожны з нас можа наблізіць момант свабоды

  • 4.06.2020, 18:19

Адчуйце атмасферу пераменаў.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Міхаіл Бандарэнка распавёў пра важнасць пікету, які адбудзецца 5 чэрвеня а 18.00 каля ГУМа ў Менску:

- Я мяркую, што прыйсці - гэта важна. Важна, таму што так кожны з нас зможа выказаць сваю падтрымку ўсім тым, хто цяпер знаходзіцца за кратамі, усім, хто прыкладае намаганні для таго, каб наша краіна нарэшце стала вольнай.

Гэта не складана. Проста прыйсці, акунуцца ў атмасферу свабоды, адчуць агульнае жаданне пераменаў.

Чым больш нас будзе - тым хутчэй мы наблізімся да доўгачаканай перамогі.

Апошнія навіны