BE RU EN

Алесь Круткін асуджаны да 15 дзён арышту

  • 4.06.2020, 18:07

Супраць відэаблогера сфабрыкаваная чарговая справа.

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» асудзілі ў Цэнтральным судзе Менску.

Як паведамляе адвакат Галіна Ізоліна, Алесю Круткіну далі 15 дзён адміністрацыйнага арышту, якія ён будзе адбываць у ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Таксама прызначаная новая справа ў дачыненні да актывіста, яна будзе разгледжаная 22 чэрвеня.

Нагадаем, учора ў доме відэаблогера прайшоў ператрус, а сам Алесь Круткін быў затрыманы.

Апошнія навіны