Відэафакт: Аўстраліец прагнаў са свайго надзела прэм'ер-міністра, які даваў інтэрв'ю
- 4.06.2020, 16:35
Палітык папрасіў прабачэння і пакінуў прыватную тэрыторыю.
Гаспадар пляца вакол свайго дома прагнаў са свайго лужка прэм'ер-міністра Аўстраліі Скота Морысана , які даваў інтэрв'ю журналістам. Пра гэта паведамляе lenta.ru cа спасылкай на Sky News Australia.
Адзначаецца, што прэс-канферэнцыя прэм'ер-міністра з удзелам чальцоў парламента была перапыненая мужчынам, які выйшаў з найбліжэйшага дома. «Можаце вы ўсе сысці з травы, калі ласка? Гэй, хлопцы, я толькі што газон засеяў!» - сказаў ён. Палітык папрасіў прабачэння, ступіў назад і папрасіў прэсу сысці з лужка. Пасля гэтага ён паказаў вялікі палец мясцоваму жыхару і прадоўжыў прэс-канферэнцыю.