BE RU EN

Пад Камянцом работнікі аграрнага комплексу адмовіліся падпісвацца за Лукашэнку

  • 4.06.2020, 15:36

Добры прыклад для працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў.

Работнікаў ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне пад пагрозай звальнення прымушалі ставіць подпісы за «Сашу тры адсоткі». Яны адмовіліся, піша Telegram-канал "Баста!":

«Учора на аграрным комплексе ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне пад пагрозай звальнення прымушалі падпісацца за Лукашэнку, - піша чытач. - Людзі настроіліся - маўляў, звальняй, хто да вас пойдзе за капейкі працаваць. Подпісы амаль ніхто не паставіў. Няўжо мы, нарэшце , прачынаемся?»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны