BE RU EN

Відэафакт: Баевікі ПВК Вагнера патрапілі ў Лівіі ў засаду ўрадавых сілаў

  • 4.06.2020, 14:38

Ліквідаваныя некалькі баевікоў.

Урадавыя сілы Лівіі наладзілі ў ваколіцах Трыпалі засаду на баевікоў ПВК Вагнера і мяцежнага генерала Халіфы Хафтара.

Пра гэта сведчыць апублікаванае ў сеціве відэа, піша «Новы час».

На ім бачна, як два пазадарожнікі, якія мчаць па дарозе праз адзін з населеных пунктаў, трапляюць пад шчыльны абстрэл заселых у будынках вайскоўцаў, у выніку чаго перакульваюцца і разбіваюцца.

У выніку засады былі ліквідаваныя некалькі баевікоў.

Апошнія навіны