BE RU EN

40 чалавек параненыя ў выніку нападу на школу ў Кітаі

  • 4.06.2020, 11:57

У навучальную ўстанову на поўдні краіны ўварваўся мужчына з нажом.

Больш за 40 вучняў і супрацоўнікаў пачатковай школы на поўдні Кітая ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне атрымалі нажавыя раны ў выніку нападу, паведамілі ў чацвер, 4 чэрвеня, дзяржаўныя СМІ КНР, паведамляе dw.com.

Атака адбылася раніцай у вёсцы Ванфу недалёка ад горада Учжоў. 50-гадовы мужчына, які працаваў ахоўнікам у школе, нечакана кінуўся з нажом на дзяцей і дарослых, якія былі ў той момант у будынку.

Большасць ахвяр, з папярэдніх звестак, дашкольнікі ва ўзросце да шасці гадоў. Адзін з вучняў, дырэктар школы і іншы ахоўнік, як паведамляюць кітайскія СМІ, атрымалі сур'ёзныя раненні. Нападнік арыштаваны паліцыяй, матывы нападу пакуль не высветленыя.

СМІ нагадваюць, што гэта не першая нажавая атака ў Кітаі, звычайна такія дзеянні ўчыняюць псіхічна неўраўнаважаныя людзі. Менавіта таму школы ў Кітаі ахоўваюцца.

Апошнія навіны