BE RU EN

Дзецям заражаных COVID у Баранавічах адмаўляюцца рабіць тэсты

  • 4.06.2020, 11:52

Бацькам тэлефануюць з санстанцыі і адгаворваюць.

Дзецям заражаных каранавірусам у Баранавічах адмаўляюцца рабіць тэст на Covid-19. Тэлефануюць з санстанцыі і адгаворваюць, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Баранавічы, новы мікрараён Бараўкі, - піша чытач канала. - У сваячкі жонкі і яе мужа - пнеўманія, пацвердзілася ўчора каранавірусная інфекцыя. У іх трое маленькіх дзяцей.

Учора ж патэлефанавалі з санстанцыі і 10 хвілін угаворвалі не рабіць тэст дзецям. Распавядалі якая гэта непрыемная працэдура для дзяцей, і пра тое, што тэст агулам бескарысны. Праўдай ў афіцыйнай інфармацыі нават не пахне".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны