BE RU EN

40% інфікаваных COVID-19 жыхароў мястэчка ў Італіі перахварэлі бессімптомна

  • 30.06.2020, 19:50

Навукоўцы пратэставалі большую частку насельніцтва на наяўнасць каранавіруса.

У італьянскім паўночным гарадку 40% жыхароў, інфіцыраваных каранавірусам, перанеслі хваробу бессімптомна.

Пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае італьянскім універсітэтам у Падуі і лонданскім Імперскім каледжам, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

Гарадок Во, насельніцтва якога складае блізу 3200 чалавек, быў змешчаны пад строгі карантын на 14 дзён пасля першай у Італіі смерці ад каранавіруса 21 лютага.

На працягу гэтых двух тыдняў навукоўцы пратэставалі большую частку насельніцтва на наяўнасць SARS-CoV-2. Аналіз вынікаў, апублікаваны ў часопісе Nature ў панядзелак, паказаў, што ў пачатку карантыну 2,6% насельніцтва ці 73 чалавекі былі станоўчымі. Праз два тыдні толькі 29 чалавек былі станоўчымі.

У абодвух выпадках блізу 40% станоўчых выпадкаў не мелі сімптомаў. Але паколькі ўсе выяўленыя заражаныя, і з сімптомамі і без, былі ізаляваны, даследчыкі сказалі, што гэта дапамагло запаволіць распаўсюджванне захворвання, эфектыўна стрымліваючы яго на працягу некалькіх тыдняў.

Даследаванне дало доказы таго, што масавае тэсціраванне ў спалучэнні з ізаляцыяй заражаных асоб і лакальным лакдаўнам можа хутка спыніць лакальныя ўспышкі.

Апошнія навіны