BE RU EN

У Латвіі забаранілі тэлеканал Russia Today

  • 30.06.2020, 17:49

Латвійскія органы бяспекі ўважаюць яго і яшчэ шэсць тэлеканалаў за найбольш уплывовы расейскі прапагандысцкі СМІ на Захадзе.

Нацыянальная рада ў электронных СМІ Латвіі забараніла вяшчанне сямі тэлеканалаў з групы RT (раней - Russia Today), «якія латвійскія органы бяспекі ўважаюць за найбольш уплывовыя расейскія прапагандысцкія каналы на Захадзе». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні рэгулятара, апублікаваным 30 чэрвеня, піша gordonua.com.

«RT, RT HD, RT Arabic, RT Spanish, RT Documentary HD, RT Documentary, RT TV забароненыя, бо знаходзяцца пад эфектыўным кантролем асобы, на якую распаўсюджваюцца санкцыі, накладзеныя Радай ЕЗ за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны», - падкрэсліваецца ў заяве.

Гаворка ідзе пра расейскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва, генеральнага дырэктара МІА «Россия сегодня» (RT - структурнае падраздзяленне МІА).

Апошнія навіны