BE RU EN

Навукоўцы прагназуюць анамальнае лета

  • 3.06.2020, 21:33

Што нас чакае?

Гэты год, паводле прагнозаў кліматолагаў, можа аказацца адным з самых гарачых за ўсю гісторыю метэаназіранняў, піша grodnonews.by.

Амерыканскія навукоўцы прадказваюць незвычайна гарачае лета. Так, ва Усходняй Еўропе (а менавіта ў Чэхіі, Польшчы, Літве) у канцы красавіка - пачатку траўня ўжо здарылася засуха. А ўсё праз бясснежную зіму і нізкі ўзровень вады ў вадаёмах. Зразумела, недахоп вільгаці негатыўна адаб'ецца на сельскай гаспадарцы, а менавіта на будучы ўраджай.

Цюй Дун’юй, гендырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН: «Экстрэмальныя ўмовы надвор'я, саранча, эканамічныя ўзрушэнні і цяпер COVID-19, відавочна, прывядуць да таго, што ўсё больш людзей будуць сутыкацца з вострай праблемай адсутнасці харчовай бяспекі».

Петэры Таалас, генеральны сакратар Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі: «Калі мы не зможам змякчыць наступствы зменаў клімату, мы будзем сутыкацца з пастаяннымі праблемамі са здароўем, але галоўным чынам гэта пагроза голаду і няздольнасць пракарміць насельніцтва свету, што расце. Клімат аказвае глабальнае ўздзеянне на эканоміку».

Апошнія навіны