BE RU EN

Каранавірус выяўлены ў некалькіх дзіцячых садках Пінска

  • 3.06.2020, 20:05

Хварэюць працаўнікі, але сады працягваюць працаваць.

Агмені каранавіруса выяўленыя ў некалькіх дзіцячых садках Пінска. Хварэюць працаўнікі, сады працягваюць працаваць, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У дзіцячым садзе №17 у Пінску «Ковід» пацвердзіўся ў загадчыцы, - піша чытач. - Але так як яна шпіталізаваная ў Менску, там ёй рабілі тэст, то да Пінска вынік не дайшоў дагэтуль. Як вынік, за тыдзень захварэлі загадчык гаспадаркі, метадыст, сакратар, дэфектолаг. За пяць дзён 7 чалавек сышлі на бальнічны. Кантакты першага ўзроўню не ізаляваныя. Садок працуе.

Дзіцячыя сады №43 і №44. Там «Ковід» у работнікаў, садкі працуюць, кантакты працягваюць працаваць».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны