BE RU EN

Экс-лідар фракцыі «Адзінай Расеі» атрымаў 8,5 гады калоніі за забойства сабутэльніка

  • 3.06.2020, 20:02

У адзінаросы адбылася п'яная сварка.

Суд у Пераяслаўле-Залескім Яраслаўскай вобласці прызнаў былога лідара фракцыі «Адзіная Расея» ў мясцовай гарадской думе Уладзіміра Карнілава вінаватым у забойстве, паведамляе interfax.ru.

Карнілаву прызначылі пакаранне ў выглядзе 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Паводле версіі следства, дэпутат учыніў забойства ў снежні 2019 года. У яго адбылася п'яная сварка з сабутэльнікам, праз што ён збіў і задушыў яго. Карнілаў добраахвотна склаў з сябе паўнамоцтвы дэпутата ў дзень затрымання.

Апошнія навіны