BE RU EN

У сераду ў Беларусі чакаецца да +21 градуса

  • 3.06.2020, 18:02

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

4 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень - паўднёвы, паўднёва-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты.

Уначы будзе 4-10 са знакам «плюс», удзень - ад 15 да 21 цяпла.

Апошнія навіны