BE RU EN

На COVID-19 захварэў удзельнік параду 9 траўня

  • 3.06.2020, 17:55

Успышка каранавіруса адбылася ў вайсковай частцы пад Менскам.

Успышка каранавіруса ў вайсковай частцы 68473 пад Менскам. Захварэў удзельнік вайсковага аркестра, які браў удзел у парадзе 9 траўня, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

«Вайсковая частка 68473 у Калодзішчах пад Менскам, - піша чытач. - Адзін чалавек з вайсковага аркестра - з каранавірусам. Астатнія - на самаізаляцыі ўжо больш за тыдзень, кантакты першага ўзроўню. Дадам, што аркестр браў удзел у парадзе 9 траўня ў Менску».

Інфармацыю аб некалькіх выпадках заражэння ў вайсковай частцы 68473 пацвердзілі бацькі жаўнераў, з якімі мы звязаліся ў сацсетках.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны