BE RU EN

У «Прессбола» будзе новы галоўны рэдактар

  • 29.06.2020, 12:39

Сяргей Кайко пакіне сваю пасаду.

Паводле інфармацыі tut.by, у «Прессбола» з 1 ліпеня будзе новы галоўны рэдактар - Дзмітрый Герчыкаў. Сяргей Кайко пакіне сваю пааду.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Прычына магчымага сыходу Сяргея Кайко невядомая, але нашы крыніцы сцвярджаюць, што наўпрост гэта не звязана з пятнічным выпускам з гульнёй слоў на першай паласе.

Адзначым, што Сяргей Кайко займаў пасаду галоўнага рэдактара «Прессбола» больш за 6 гадоў - з 9 красавіка 2014 года. Пакуль ён не каментуе свой сыход.

Зараз Зміцер Герчыкаў - каментатар «Беларусь 5», намеснік начальніка дэпартамента маркетынгу і камунікацый Беларускай федэрацыі футбола і галоўны рэдактар часопіса «Вялікі футбол».

Герчыкаў пацвердзіў гэтую інфармацыю, таксама адзначыўшы, што пакіне федэрацыю футбола.

Апошнія навіны