BE RU EN

У Менску была закрытая станцыя метро «Плошча Перамогі»

  • 28.06.2020, 17:36

Прычына - падазроны прадмет.

У Менску на пероне станцыі «Плошча Перамогі» была выяўленая безгаспадарная торба. Станцыя была часова закрытая, цягнікі ішлі без прыпынку. Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

«Еду ў метро. Цягнік праехаў станцыю «Плошча Перамогі» без прыпынку. Пра што і паведамілі. На самой станцыі была міліцыя і нейкія дзіўныя людзі ў скафандрах», - паведаміла рэдакцыі адна з пасажырак.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч, на пероне станцыі «Плошча Перамогі» выяўленая безгаспадарная торба.

Станцыю адкрылі прыкладна а 17.10. Як паведамляюць «Минск-Новости», у падазронай сумцы былі...прадукты.

Апошнія навіны