BE RU EN

Уткін пра Ганчарэнку і ЦСКА: разважныя людзі цяпер значна больш патрэбныя ў Беларусі

  • 24.06.2020, 19:11

Там вельмі важныя падзеі адбываюцца.

Вядомы расейскі журналіст Васіль Уткін паразважаў пра магчымы сыход Віктара Ганчарэнкі з ЦСКА, паведамляе «Трибуна».

«Нельга не пагаварыць пра ЦСКА. Мне ўяўляецца сітуацыя прадвызначанай. Тое, што ў Віктара Ганчарэнкі даўно расхісталіся нервы, гэта, увогуле, ясна дастаткова ўжо працяглы час. У гэтым яму можна толькі паспачуваць. Праца трэнера вельмі і вельмі стрэсавая - я зусім у гэтых адносінах не іранізую. Акрамя таго, вы ведаеце, разважныя людзі цяпер значна больш патрэбныя у Беларусі, калі яны беларусы. Там вельмі важныя падзеі адбываюцца.

Так ці інакш, але растанне Ганчарэнкі з ЦСКА, у прынцыпе, наспела. Ганчарэнка не ў такую каманду прыходзіў працаваць, якая толькі страчвае гульцоў, якая не можа купіць нікога, акрамя крывабокага бразільца, або ветэранаў-бразільцаў, ці нейкіх незразумелых ісландскіх дзяцей. Гэта ўвогуле наўрад ці ўпісвалася ў яго планы. Для гэтага трэба шукаць асобнага трэнера з такой менавіта пастаўленай задачай

Мне вельмі цікава, як папрацуе з ЦСКА Сяргей Аўчыннікаў. Па логіцы развіцця ЦСКА, з якога ўсе сыходзяць, але ніхто не прыходзіць, толькі на ўласныя рэзервы і застаецца спадзявацца», - сказаў Уткін у эфіры свайго YouTube-канала.

Апошнія навіны