BE RU EN

Пасля параду Пуцін адмовіўся размаўляць з Сашам Прусаком

  • 24.06.2020, 16:24

Лукашэнка ўжо вярнуўся ў Менск.

Лукашэнка застаўся ў баку падчас размоваў расейскага лідара Уладзіміра Пуціна з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыехалі на парад Перамогі. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» ў сераду, 24 чэрвеня.

Перад ускладаннем кветак да Магілы Невядомага Салдата Пуцін перагаварыў «на нагах» з прэзідэнтамі Казахстана, Узбекістана, Малдовы і Таджыкістана.

«Лукашэнка ўвесь гэты час трымаўся ззаду, ні з кім не гутарыў», - піша агенцтва.

Ужо пасля цырымоніі ўскладання Пуцін некаторы час размаўляў з малдаўскім лідарам Ігарам Дадонам.

Як паведамляе ТАСС, па заканчэнні парада Лукашэнка адразу адправіўся ў Менск.

Таксама ў Сеціве з'явілася відэа, як падчас параду Пуцін не падаў рукі малодшаму сыну Лукашэнкі Мікалаю.

Апошнія навіны