BE RU EN

Давайце пашумім! Флэшмоб салідарнасці: з 23 чэрвеня, 19.00

  • STOP LUKA
  • 22.06.2020, 9:38

Калі вы хочаце сыходу Сашы Таракана, то Флэшмоб салідарнасці для вас.

Нядаўна беларускія блогеры прапанавалі выдатны флэшмоб # 2минуты па ўсёй краіне, гэта абсалютна легальная і бяспечная акцыя, піша супольнасць STOP LUKA ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Кожны дзень, пачынаючы з 23 чэрвеня, а 19:00, адчыняем вокны, выходзім на балкон, і стукаем пантофлямі, стукаем, бразгаем каструлямі, уключаем вядомыя песні кшталту: «Разбуры турмы муры», «Перемен», «Уходи».

Галоўнае дзяліцца фота і відэа з астатнімі.

Можна ставіць хэштэгі: # стоптаракан, # 2минуты і выкладваць у сацыяльных сетках.

Людзей будзе станавіцца ўсё больш. Давайце пашумім!

Давайце падтрымаем медыкаў, якія нас лечаць, і палітвязняў, якія сядзяць за нашу свабоду

Апошнія навіны