BE RU EN

Беларускія пратэсты падтрымалі ў Каліфорніі

  • 21.06.2020, 21:44

Жыхары Сан-Хасэ выйшлі на акцыю салідарнасці з нацыянальнымі беларускімі сцягамі.

На пікеты салідарнасці 19 чэрвеня па ўсёй Беларусі выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, кіламетровыя жывыя ланцугі ўтварыліся ў шмат якіх гарадах. У большасці местаў акцыі працягваліся да позняй ночы.

Беларускія пратэсты падтрымалі і ў Сан-Хасэ, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу». Удзельнікі акцыі сталі ў жывы ланцуг.

Сан-Хасэ - буйны горад у штаце Каліфорніі.

Апошнія навіны