BE RU EN

БелАЗ: праблемы з пастаўкамі і збытам

  • 2.06.2020, 18:33

Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне пераходзіць на чатырохдзёнку.

Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне ў найбліжэйшы месяц працавацьме чатыры дні на тыдзень. Праблемы з пастаўкамі і са збытам, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"БелАЗ не будзе працаваць па пятніцах 5, 12, 19 і 26 чэрвеня. Пастанова аб гэтым была прынятая яшчэ 27 траўня, але нам пра яе не казалі", - піша работнік завода.

"Праблемы з пастаўкамі і са збытам, таму і чатырохдзёнка", - паведаміў яшчэ адзін супрацоўнік прадпрыемства, з якім мы звязаліся ў сацсетках.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны