BE RU EN

«Падпішыцеся за ўсіх, хто супраць! Не магу больш трываць гэтую пысу»

  • 2.06.2020, 11:41

Дыялог з 80-гадовай бабуляй на пікеце ў Менску.

Цікавы дыялог адбыўся ля пікету на Камароўскім рынку. Пра яго расказаў падпісант тэлеграм-канала "Баста!" з Менску.

"Заязджаў я на выходных у краму з беларускай нацыянальнай атрыбутыкай, які знаходзіцца каля Камароўкі. Трэба было купіць цікавых паштовак для тых, каго нядаўна адправілі на арышт на пікеце ў падтрымку Ціханоўскага. Вельмі дзіўна, але чарга падпісантаў зноў была вялікай. Гэта пры тым, што я, ды і не толькі я, думаў, што пікету там сёння не будзе. Нідзе ён не афішаваўся.

Стаю на пераходзе. Падыходзіць бабуля гадоў 80. Ледзь ходзіць, мабыць з нагамі нейкія праблемы, і ў голас дзівіцца:

- Што гэта за чаргу такая?

- Гэта подпісы збіраюць за аднаго пратэстнага кандыдата.

- А чаму пратэстнага?

- Таму што кандыдат апазіцыйны. Супраць яго справу сфабрыкавалі нядаўна крымінальная, і цяпер замест яго ідзе ягоная жонка

- І як, шмат за яго хто галасуе?

- Паглядзіце, якая чаргу. Учора было яшчэ больш, людзі тры гадзіны стаялі, каб паставіць подпіс. Выбараў сумленных за Лукашэнкам усё адно не бывае. І тут збор подпісаў выкарыстоўваюць больш як магчымасць легальна выступіць і заявіць пра гэта.

- А а як завуць яго?

- Сяргей Ціханоўскі. Жонка - Святлана.

- Я на жаль не чула пра яго. Ведаю пра Бабарыку. Банкір. Таксама апазіцыянер. За яго падпісвалася.

- А за Ціханоўскую падпішацеся?

- Падпішам за ўсіх хто супраць! Не магу больш трываць гэтую пысу! 26 гадоў на гарбу ў нас сядзіць!

Бабуля падпісалася. Прапусцілі яе без чаргі. Усё ж трэба паважаць старэйшае пакаленне, і ўсіх сваіх. Усіх - хто супраць".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны