BE RU EN

Прэм'ер Канады выступіў супраць з'яўлення Пуціна на саміце G7

  • 2.06.2020, 11:04

«Вялікая сямёрка» ўключае Канаду, Францыю, Нямеччыну, Італію, Японію, Вялікабрытанію і ЗША.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо ўважае апошняю прапанову амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа запрасіць на наступны саміт G7 Пуціна такой, што спараджае старыя спрэчкі паміж ЗША і іншымі ўдзельнікамі «Вялікай сямёркі». Пра гэта піша «УНІАН».

Трудо адзначыў, што з таго часу, як Расею выгналі з G7, нічога не змянілася - частка ўкраінскай тэрыторыі застаецца анэксаванай.

«Расею выключылі з «Вялікай сямёркі» пасля таго, як яна ўварвалася ў Крым. Праз яе сталую непавагу і парушэнні міжнародных правілаў і нормаў яна застаецца за межамі «сямёркі» і будзе там заставацца», - нагадаў прэм'ер.

«Вялікая сямёрка» ўключае Канаду, Францыю, Нямеччыну, Італію, Японію, Вялікабрытанію і ЗША. Пры гэтым старшынства штогод мяняецца сярод краін-чальцоў. ЕЗ таксама з'яўляецца ўдзельнікам.

Як паведамлялася раней, Трамп адклаў саміт G7 да восені і дапусціў, што запросіць на сустрэчу Расею, а таксама лідараў шэрагу іншых краін, каб пашырыць клуб, які ён назваў «вельмі састарэлым». Трамп дадаў, што хоча запрасіць лідараў Расеі, Індыі, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі на сустрэчы ў верасні або, магчыма, ужо пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія ў ЗША пройдуць у лістападзе.

Апошнія навіны