BE RU EN

Эдуард Бабарыка, як і яго бацька, у СІЗА КДБ

  • 18.06.2020, 19:59

Галоўны апанент дыктатара Лукашэнкі быў затрыманы сёння раніцай.

Аляксандра Зверава, дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, паведаміла, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Пра гэта яна напісала ў сваім Facebook.

«Толькі што са мной звязаўся дзяжурны хтосьці [з ДФР КДК] і паведаміў, што Эдзік знаходзіцца ў СІЗА КДБ», - распавяла дзяўчына.

Галоўны апанент дыктатара Лукашэнкі на гэтых выбарах быў затрыманы раніцай 18 чэрвеня, калі разам з сынам Эдуардам Бабарыка накіроўваўся ў ЦВК здаць сабраныя подпісы. За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі падпісалася блізу паўмільёна беларусаў.

Незалежныя экспэрты і праваабаронцы перакананыя, што крымінальны пераслед Віктара Бабарыкі - выключна палітычная расправа.

Апошнія навіны