BE RU EN

У ЗША відэагульню ўпершыню ўхвалілі ў якасці тэрапіі

  • 16.06.2020, 19:16

Гульня будзе выкарыстоўвацца для лячэння дзяцей.

Упраўленне санітарнага нагляду за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) упершыню ўхваліла відэагульню ў якасці тэрапіі захворвання. Як паведамляецца на сайце ведамства, гульня будзе выкарыстоўвацца ў якасці леку для дзяцей ва ўзросце 8 да 12 гадоў з Сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, паведамляе zn.ua.

Гульня EndeavorRx закліканая палепшыць канцэнтрацыю ўвагі ў дзяцей. Адзначаецца, што відэагульня рэкамендаваная як частка тэрапіі, якая можа ўключаць таксама медыкаментознае лячэнне і адукацыйныя праграмы.

Эфектыўнасць гульні ў лячэнні сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці праверылі ў ходзе клінічнага даследавання. У ім узялі ўдзел 600 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў, а само даследаванне доўжылася сем гадоў.

Сама EndeavorRx - гэта гульня, у якой дзіцяці неабходна выконваць розныя заданні. Напрыклад, лавіць персанажаў толькі аднаго колеру або абыходзіць перашкоды.

Сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці назіраецца ў больш за чатыры мільёны дзяцей ва ўзросце ад чатырох да 11 гадоў. Яго сімптомы ўключаюць у сябе няздольнасць засяродзіцца, кантраляваць свае паводзіны і высокую актыўнасць дзіцяці.

Апошнія навіны