BE RU EN

У Мазыры бракуе месцаў для заражаных каранавірусам і пнеўманіяй

  • 14.06.2020, 18:12

З гарадской лякарні выпісваюць пацыентаў, не дачакаўшыся іх выздараўлення.

Пра гэта паведамляюць чытачы Telegram-канала «Баста!».

«Маёй маме ў чацвер зрабілі аперацыю ў Мазырскай гарадской лякарні, - піша чытач. - Сёння прайшлі чатыры дні. Раніцай прыйшоў лекар, агледзеў і выпісаў яе, нягледзячы на тое, што яна павінна была ляжаць 9-10 дзён.

Медперсанал паведаміў, што ўчора даставілі вельмі шмат кантактаў з COVID-19 і пнеўманіяй. За дзень было 20 машын, людзей няма куды класці, таму пацыентаў па-максімуму выпісваюць, нягледзячы на тое, што сёння нядзеля».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Апошнія навіны