BE RU EN

Каранавірус распаўсюджваецца ў Берасцейскай вобласці

  • 13.06.2020, 21:12

Заражэнне знойдзенае ў дзіцячай школе мастацтваў Пружанаў.

Каранавірус распаўсюджваецца ў Пружанах Берасцейскай вобласці. Заражэнне выяўленае сярод работнікаў харчовай крамы "Верас" і ў дзіцячай школе мастацтваў, паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

"Неадкладна замкнулася вельмі папулярная ў Пружанах крама "Верас", персанал на карантыне мінімум да 16 чэрвеня. Экспрэс-тэстаў няма, робяць ПЛР", - напісаў адзін з чытачоў.

"У горадзе Пружанах Берасцейскай вобласці ў харчовай краме "Верас" на вуліцы Палескай, 5 амаль ва ўсіх прадаўцоў пацверджаныя тэсты на Covid-19", - паведаміў іншы жыхар мястэчка.

"Частку выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў горада Пружанаў адправілі на самаізаляцыю пасля пацверджання тэсту на Covid-19", - паведамляе падпісант.

Апошнія навіны