BE RU EN

На прадпрыемстве «Белмедпрэпараты» адбылася ўспышка COVID-19

  • 13.06.2020, 17:18

Некалькі супрацоўнікаў з тэмпературай знаходзяцца з лістком непрацаздольнасці.

Успышка каранавіруса на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты». Чацвёра супрацоўнікаў з лістком непрацаздольнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

«Менск, РУП «Белмедпрэпараты», 6-ы цэх, - піша адзін з працаўнікоў прадпрыемства. - Чацвёра супрацоўнікаў - з тэмпературай з лістком непрацаздольнасці. У адной дзяўчыны ўжо пацвердзілі каранавірус.

Астатнія работнікі, тыя, хто былі з імі ў кабінеце, прадаўжаюць хадзіць на працу. Ні пра якія лісткі непрацаздольнасці і самаізаляцыю гаворкі не ідзе».

Апошнія навіны