BE RU EN

На прадуктовым рынку ў Кітаі адбылася новая ўспышка COVID-19

  • 13.06.2020, 13:16

На наяўнасць інфекцыі правераць 10 тысячаў супрацоўнікаў рынку.

На аптовым прадуктовым рынку ў Пекіне адбылася новая ўспышка каранавірусу – захварэлі шасцёра супрацоўнікаў, паведамляе УНІАН.

Мясцовая ўлада ўжо зачыніла рынак і праверыць на наяўнасць хваробы 10 тысячаў супрацоўнікаў. Акрамя таго, канфіскавалі з звароту і правераць прадукты.

Разам з ім працу спынілі яшчэ 5 рынкаў, а ў горадзе адчынілі часовыя павільёны з гароднінай і садавіной.

Як інфармуе Reuters, за 12 чэрвеня Кітай зарэгістраваў 11 новых выпадкаў інфекавання і 7 бессімптомных выпадкаў.

Зрэшты, чыноўнікі перакананыя, што вірус быў «імпартаваны» падарожнікамі.

Агульная колькасць выпадкаў COVID-19 на мацерыковым Кітаі на сёння складае 83 075, а колькасць загінулых без зменаў – 4634.

Апошнія навіны