BE RU EN

Відэафакт: У Францыі загарэлася атамная падлодка

  • 12.06.2020, 21:30

Лодка прышвартавалася на найбуйнейшай вайскова-марской базе Францыі.

У пятніцу на французскай атамнай падводнай лодцы, прышвартаванай у міжземнаморскім порце Тулон, успыхнуў пажар. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Le Figaro.

У выніку пажару, які ўзнік а 10:30 раніцы на судне Perle, ніхто не пацярпеў. На борце не было ні ядзерных матэрыялаў, ні зброі. Карабель знаходзiўся ў доку на рамонце.

На запэўненні мясцовай прэфектуры, дым ад пажару не быў радыеактыўным. На месцы здарэння знаходзіліся дзясяткі пажарных, ім дапамагалі спецыялізаваныя групы і пажарнае судна з Марсэлю. Агонь удалося ўзяць пад кантроль.

Пра маштаб пашкоджанняў у выніку пажару пакуль не паведамляецца.

Тулон – найбуйнейшая вайскова-марская база Францыі, дзе знаходзіцца большая частка французскага флоту, уключаючы авіяносец Шарль дэ Голь, атамныя падводныя лодкі і іншыя вайсковыя караблі.

Апошнія навіны