BE RU EN

Арыштаваныя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»

  • 12.06.2020, 16:54

Зміцер Казлоў атрымаў 20 дзён, Арцём Чарняк - 25.

Толькі праз два дні праваабарончай службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» удалося даведацца пра месцазнаходжанне выкрадзеных 10 чэрвеня актывістаў.

Зміцер Казлоў арыштаваны на 20 дзён, Арцём Чарняк - на 25. Цяпер яны знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Закрыты адміністратыўны працэс над імі адбыўся ўчора ў судзе Савецкага раёна.

Дагэтуль невядомы лёс Міхаіла Бандарэнкі, якога таксама затрымалі 10 чэрвеня.

Апошнія навіны