Свабоду героям!
- «Еўрапейская Беларусь»
- 12.06.2020, 14:59
Змена ўлады ў Беларусі непазбежная.
Саша 3% - у паніцы. Ён з трэскам саступіў на выбарах і баіцца страціць уладу. Таму па ўсёй краіне затрымліваюць пратэстоўцаў, блогераў, актывістаў. Таму кінулі за краты Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага , Мікалая Статкевіча , Паўла Севярынца і тысячы іншых актывістаў.
Таракан разлічваў, што пасля арышту вядомых лідараў пратэсты спыняцца. Ён памыліўся.
Месца Севярынца, Статкевіча, Ціханоўскага, Бабарыка затрыманых блогераў занялі сотні тысяч простых беларусаў. Беларусь паўстала. Змена ўлады ў краіне непазбежная.
Галоўнае патрабаванне страйкоўцаў і пратэстоўцаў беларусаў:
- адстаўка Лукашэнкі
- вызваленне ўсіх палітвязняў
- правядзенне новых выбараў пад міжнародным кантролем.
Свабоду героям!