BE RU EN

Новая Беларусь змяце рэшткі старога рэжыму

  • Віктар Бабарыка
  • 11.06.2020, 13:29

Улады не зразумелі, што краіна прачнулася.

Пра гэта магчымы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка заявіў падчас стрыму на сваім Youtube-канале:

– Дарагія сябры, сёння пачалі адбывацца дзеянні, якія з поўнай яснасцю паказваюць, што прадстаўнікі сённяшняй улады рэальна гатовыя выкарыстоўваць любыя сродкі для недапушчэння ў нашай краіне сумленных выбараў. Я магу з дакладнасцю заявіць, што адзіным правільным выйсцем у гэтай сітуацыі і адказам на самавольства і беззаконне, з'яўляецца прадаўжэнне нашых дзеянняў, прадаўжэнне нашай барацьбы.

Я хачу звярнуцца да тых, хто ўжо зазнаў пераслед, допыты і выклікі ва ўпаўнаважаныя органы: не бойцеся казаць праўду, не агаворвайце сябе, не агаворвайце іншых людзей. Калі трэба – сумленныя людзі заўсёды дапамогуць вам як юрыдычна, так і матэрыяльна. Cамая вялікая памылка ў дзеяннях гэтай улады ў тым, што яны не разумеюць: той Беларусі, якая была раней і якой яны памыкаюць, як сваім статкам, больш не існуе. Беларусь прачнулася. Я хачу сказаць, што новая Беларусь змяце рэшткі старога рэжыму. Мы моцная і вольная краіна, мы народ пераможца.

Апошнія навіны