BE RU EN

Мы супраць узурпатара! Стоп прусак!

  • 1.06.2020, 20:58

Героі новага відэа - жыхары гарадоў Беларусі, якія ўчора прыйшлі на перадвыбарчыя пікеты.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Баста».

«Мы супраць узурпатара! Стоп прусак», - кажа адзін з іх.

«Не будзе больш прэзідэнта па прозвішчы Лукашэнка», - упэўнены мянчук.

«Колькі можна трываць?» - пытаецца пажылая жанчына на адным з пікетаў.

«Надакучыў! Адным словам - надакучыў», - кажа жыхар Менска.

Нагадаем, 31 траўня ў многіх гарадах прайшлі легальныя пікеты ў зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны