BE RU EN

Пракуратура Малдовы патрабуе арышту 7,7 мільёнаў еўра алігарха Плахатнюка

  • 1.06.2020, 19:55

Маёмасць алігарха была набытая на грошы, незаконна выведзеныя з банкаўскай сістэмы Малдовы.

Антыкарупцыйная пракуратура Малдовы абскардзіла пастанову суда, якая часткова задаволіла яе запыт на арышт багацця Улада Плахатнюка.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на малдаўскае выданне NewsMaker.

У Малдове пракуроры патрабуюць арышту усёй маёмасці былога лідара Дэмакратычнай партыі Улада Плахатнюка за мяжой на агульную суму 7,7 млн еўраў. 1 чэрвеня Антыкарупцыйная пракуратура абскардзіла пастанову суда сектара Чэканы, які прыняў толькі адзін з шасці запытаў пракурораў на арышт маёмасці Плахатнюка.

29 траўня суд часткова задаволіў запыт пракурораў, ухваліўшы арышт 10 аб'ектаў нерухомасці ў Малдове: 6 кватэр і 4 нежылых памяшканняў агульным коштам 33 млн лееў (блізу 1,6 млн еўраў).

Акрамя іх, пракуроры патрабавалі арыштаваць нерухомасць Плахатнюка ў Швейцарыі, Францыі і Румыніі, пяць аўто і яхту, зарэгістраваныя ў Швейцарыі, а таксама чатыры аўтамабілі ў Малдове. Агульны кошт гэтай маёмасці - блізу 7,7 млн еўраў.

Пракуроры сцвярджаюць, што маёмасць набытая на грошы, незаконна выведзеныя з банкаўскай сістэмы Малдовы, і прыводзяць доказы таго, што фактычным уладальнікам гэтай маёмасцi з'яўляецца Плахатнюк, хоць аўтамабілі і яхта зарэгістраваныя на іншых людзей.

Нагадаем, 22 траўня суд у Кішынёве выдаў другі ордэр на арышт экс-лідара Дэмакратычнай партыі Улада Плахатнюка ў сувязі з новымі абвінавачваннямі, якія яму выставілі 18 траўня.

Гаворка ідзе пра стварэнне арганізаванай злачыннай групы, адмыванне сродкаў і махлярства ў асабліва буйных сумах. Між іншым, справа тычыцца крадзяжу мільярда даляраў з банкаўскай сістэмы Малдовы.

Плахатнюк пакінуў Малдову 14 чэрвеня 2019 года і адправіўся ў ЗША. 13 студзеня 2020 году дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў афіцыйнай заяве абвясціў, што ЗША ўводзяць санкцыі супраць Плахатнюка і яго сям'і.

Улада Малдовы падала запыт аб экстрадыцыі Плахатнюка, аднак канчатковае рашэнне ў гэтым пытанні ЗША яшчэ не прыняло.

Апошнія навіны