BE RU EN

У каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» канфіскоўваюць маёмасць

  • 1.06.2020, 15:51

Забралі тэлевізар, кампутар і пральную машыну.

У Берасці судовыя прыставы апісалі маёмасць ў актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя і Паліны Шарэндаў. Як паведамляе Паліна Шарэнда, выканаўцы прынялі пастанову пра вываз апісанай тэхнікі. Пры гэтым тэлевізар, пральную машыну, кампутар, супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання пакаранняў ацэньваюць на 20-10 рублёў, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Сям'я Шарэндаў звязвае такія дзеянні з ціскам на актывістаў, якія ўзялі ўдзел ва ўчорашнім пікеце для збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Пры вопісе і вывазе маёмасці прысутнічалі судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Берасця Карэнковіч Е.С., а таксама начальнік аддзела прымусовага выканання пакаранняў Маскоўскага раёна Берасця Штык А.В.

Апошнія навіны