BE RU EN

У прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна выявілі каранавірус

  • 1.06.2020, 9:22

Таксама заразіліся ягоныя сямейнікі.

Прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян паведаміў у Facebook, што заразіўся каранавірусам, паведамляе РБК.

У відэазвароце, які кіраўнік урада апублікаваў на старонцы ў сацыяльнай сетцы, Пашынян распавёў, што хоць у яго не было ніякіх сімптомаў хваробы, аднак ён усё роўна надумаў здаць тэст на каранавірус. «Высветлілася, што мой тэст дадатны», - паведаміў ён.

Пашынян дадаў, што захварэлі таксама і ягоныя сямейнікі.

Апошнія навіны