BE RU EN

«Прэзідэнцкія выбары» прызначаныя на 9 жніўня

  • 8.05.2020, 10:08

Такую пастанову агучыла так званая «палатка».

«Прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня, піша БелТА.

Такую пастанову агучыла так званая «палата прадстаўнікоў».

Нагадаем, што сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выступала перад «палатачнікамі» і прапанавала прызначыць «выбары» на 9 жніўня.

Ярмошына заявіла, што «палітычнае кіраўніцтва» краіны правяло кансультацыі з ЦВК, «палатай прадстаўнікоў». «У прынцыпе было выпрацавана адзінае меркаванне аб правядзенні выбараў 9 жніўня», - сказала Лідзія Ярмошына.

Апошнія навіны