BE RU EN

Валянціна Бялькевіча назвалі найлепшым футбалістам у гісторыі Беларусі

  • 7.05.2020, 12:36

За футбаліста кіеўскага «Дынама» прагаласавала 52,9% апытаных.

Валянціна Бялькевіча назвалі найлепшым футбалістам у гісторыі Беларусі. Да такой высновы прыйшлі карыстальнікі сайта беларускай спартыўнай газеты "Прессбол". Доўгі час ішло галасаванне, у якім узяло ўдзел больш за 10 тысяч чалавек. У выніку за Бялькевіча прагаласавала 52,9% апытаных. Яго спаборнік у фінале галасавання Сяргей Алейнікаў набраў 47,1%. Аляксандр Глеб заняў трэцяе месца, чацвёртае - у Аляксандра Пракапенкі. Пры гэтым рэдакцыя "Прессбола" назвала наступны топ-5:1. Сяргей Алейнікаў, 2. Аляксандр Глеб, 3. Валянцін Бялькевіч. 4. Сяргей Гоцманаў. 5. Аляксандр Пракапенка.

Бялькевіч - адзін з самых вядомых беларускіх футбалістаў. Ён гуляў за менскае "Дынама", а пасля - за кіеўскае. Выступаў за нацыянальную каманду Беларусі. У 2010-2014 гадах працаваў трэнерам у "Дынама-Кіеў". Раптоўна памёр 1 жніўня 2014 года ва ўзросце 41 года.

Апошнія навіны