BE RU EN

Галоўны трэнер БАТЭ: Лепш бы людзей на трыбунах не было

  • 4.05.2020, 9:10

Кірыл Альшэўскі выказаў падтрымку лекарам і заклікаў футбольных заўзятараў заставацца дома.

Пасля матчу тэлеканал «Беларусь 5» пацікавіўся ў галоўнага трэнера барысаўцаў Кірыла Альшэўскага пра запланаваны на 24 траўня фінал Кубка Беларусі, дзе БАТЭ пазмагаецца за трафей з берасцейскім «Дынама». Адказ быў недвухсэнсоўным, піша «Салiдарнасць».

- Нам трэба гуляць, калі пастаўлена такая задача. Пры гэтым хачу сказаць, што калі глядзіш на тых людзей, якія цяпер нясуць вахту, на медыкаў, абслугоўваючы персанал у шпіталях, то становіцца не да футбола. Будуць людзі на трыбунах у фінале, не будуць - пра гэта ўжо не задумваешся. Лепш бы іх не было. Каб потым не было праблем у лекараў, якія ўсё робяць для нас, - «крамольна» выказаўся Альшэўскі.

Апошнія навіны