BE RU EN

«Выйдзем усе і змятушым гэтую банду»

  • 31.05.2020, 21:40

Людзі ў чэргах на пікеце былі настроеныя вельмі цвёрда.

Мужчына, які адстаяў у чарзе на пікет на Камароўскім рынку ў Менску тры гадзіны, каб подпісам падтрымаць вылучэнне Святланы Ціханоўскай, захапіўся колькасцю людзей на вуліцах беларускіх гарадоў, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

- Волю Ціханоўскаму! Волю Статкевічу! Волю ўсім палітычным зняволеным!

Стаім у чарзе гадзіны тры ўжо. Пачыналі стаяць ажно там, за скрыжаваннем, дзе БНТУ.

Паглядзіце, колькі людзей стаіць! А калі ўлічыць, што ва ўсіх гарадах людзі выйшлі, то гэтую чаргу можна памнажаць на тысячу. Мы выйдзем усе і змятушым гэтую банду!

Апошнія навіны