BE RU EN

Экс-супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі: Яму пара сыходзіць

  • 31.05.2020, 19:13

Для правакацый падбіраюць людзей, якія знаходзяцца на кручку.

Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі выказаўся на легальным пікеце для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Менску:

«Сёння ў нашай краіне праходзяць цікавыя падзеі. Адбываецца ўсеагульнае яднанне.

У свой час я быў вайскоўцам і нават служыў у Службе бяспекі Лукашэнкі. Усё, што адбываецца ўжо 26 гадоў, надакучыла - гэта пара мяняць. Лукашэнку пара ўжо сыходзіць.

У Гародні супраць Сяргея Ціханоўскага арганізавалі правакацыю. Калі я служыў, мы атрымлівалі такія загады ад нашых начальнікаў. Усё можна пацвердзіць лёгка, нават у пракуратуры. Гэта лёгка зрабіць. Для правакацый знаходзяць людзей, якія на кручку. Хлопцы, якія раней служылі, разумеюць, што адбываецца. Я магу адказаць за свае словы і назваць канкрэтныя прозвішчы.

Зараз адбываецца нейкі цырк. Гэтыя людзі альбо сталі неадэкватнымі і непрафесійнымі, альбо ўжо працуюць за нас - каб памяняць уладу. Я бачу, што тут ужо прайшло тысяч 100 чалавек».

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў у гарадах Беларусі.

Апошнія навіны