BE RU EN

«Я не маю ніводнага знаёмца, які быў бы за Лукашэнку»

  • 31.05.2020, 18:14

Казкі пра «83%» - толькі ў Ярмошынай у галаве.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Малады мянчук з Камароўскага рынку падзяліўся сваімі ўражаннямі:

«Я нарадзіўся ў палітызаванай сям'і. У нас заўсёды былі дыскусіі. Палітыка заўсёды грала вялікую ролю. Я ўжо вырас і ўважаю за важнае прыйсці сюды і выказаць сваё меркаванне. За 26 гадоў усе людзі, краіна стаміліся. У мяне няма ніводнага знаёмага, які быў бы за Лукашэнку.

Гэтыя «83%» - у Ярмошынай ў галаве. Таму я не хачу, каб усё працягвалася. Стомленасць вельмі вялікая. Нам няма чаго страчваць, таму я тут».

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны