BE RU EN

«Голас Амерыкі»: У гарадах Беларусі праходзяць масавыя пікеты

  • 31.05.2020, 16:56

Удзельнікі пікетаў выказваюць абурэнне затрыманнем Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча.

У Менску і іншых гарадах Беларусі ў нядзелю праходзяць масавыя пікеты ў падтрымку апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты краіны, паведамляе «Голас Амерыкі».

Фармальна на пікетах праходзіць збор подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай – жонкі папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага, якога да збору подпісаў не дапусцілі, – а таксама іншых апазіцыйных кандыдатаў. Апазіцыйныя лідары кажуць, што рэгістрацыя кандыдатаў малаверагодная, але збор подпісаў можна выкарыстоўваць для ўзмацнення пратэставай актыўнасці.

Шматлюдныя акцыі праходзяць у Менску і ў іншых гарадах.

Удзельнікі пікетаў выказваюць абурэнне затрыманнем Сяргея Ціханоўскага на днях у Гародні. Прыхільнікі блогера мяркуюць, што ён быў затрыманы ў выніку правакацыі.

Таксама былі затрыманыя больш за 10 актывістаў апазіцыі. У нядзелю ў Менску затрымалі аднаго з лідараў апазіцыі Міколы Статкевіча. Беларускія праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў іншых гарадах, сярод іншых у Віцебску, Гомелі і Кобрыне.

Апошнія навіны