BE RU EN

«Я ўжо стаю чатыры гадзіны і стаяў бы нават у дождж»

  • 31.05.2020, 16:34

Берасцейцы падтрымліваюць блогера Сяргея Ціханоўскага.

31 траўня легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Маладыя берасцейцы пракаментавалі, навошта яны прыйшлі на пікет:

«Мы выйшлі ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Хочацца змены ўлады, якая паводзіцца па-свінску. Многія людзі супраць Лукашэнкі. Я ўжо стаю 4 гадзіны і стаяў бы, нават калі б ішоў дождж. Гэта ненармальна, што любога могуць схапіць. Улады проста баяцца, трымаюцца за сваё крэсла любымі метадамі».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны