BE RU EN

Пенсіянер: Такі стан грамадства надае сілы

  • 31.05.2020, 16:01

Сёння на легальныя пікеты выйшла пакаленне, якое вырасла пры Лукашэнку.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Пажылы мянчук пракаментаваў пікет каля Камароўскага рынку:

«Такі стан грамадства надае сілы. Абурэнне брудным учынкам, які здзейсніла ўлада, надае сілы і не дае заставацца дома. Бачу тут пакаленне маіх дзяцей і ўнукаў, многія з іх выраслі пры Лукашэнку, але прыйшлі сёння, гэта дае сілы і надзею».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны