BE RU EN

Настрой нават у вёсках баявы

  • 31.05.2020, 15:45

Хопіць чакаць пераменаў, трэба іх рабіць.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Малады чалавек з-пад Ракава на пікеце ў Менску:

«Хацеў бы працытаваць аднаго папулярнага чалавека: хопіць чакаць пераменаў, трэба іх рабіць. Час выходзіць на плошчу і рабіць нармальную краіну для жыцця. Хачу звярнуцца да ўсіх людзей: час перастаць баяцца і пачаць рабіць перамены. Ярмошына не будзе лічыць галасы – трэба проста выходзіць.

Кіраванне Лукашэнкі даўно неканстытуцыйнае і ён павінен сысці. Ён парушае закон на кожным кроку – тое ж затрыманне Ціханоўскага і Статкевіча. Надышоў момант. Лукашэнка давёў краіну, людзі жывуць за 300–400 рублёў. Усе стаміліся ад яго, у людзей накіпела. Настрой нават у вёсках баявы. Час мяняць ужо ўсё».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны